О компании
Главная О компании Информация для акционеров
СХОД АКЦЫЯНЕРАЎ ААТ “СТАЛІЧНЫ ПРАСПЕКТ” 29 САКАВIКА 2024 Г.

“Да ўвагі акцыянераў Адкрытага акцыянернага таварыства “Сталічны праспект”!
29 сакавіка 2024 года адбудзецца чарговы агульны сход акцыянераў ААТ “Сталічны
праспект”(г. Жабінка, вул. Федяя, 1, 3 паверх)
Парадак дня:
1. Аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ “Сталічны праспект” у 2023 годзе і
асноўных накірунках дзейнасці Таварыства на 2024 год.
2. Справаздача Назіральнай рады ААТ “Сталічны праспект” за 2023 год.
3. Справаздача рэвізійнай камісіі аб выніках праведзеннай рэвізіі за 2023 год і заключэнне па
бухгалтарскаму балансу, справаздачы аб прыбытках і стратах, гадавой справаздачы ААТ
“Сталічны праспект”. Азнаямленне Таварыства с заключэннем аўдытараў.
4. Зацвярджэнне гадавых справаздач, бухгалтарскага баланса, справаздачы аб прыбытках і
стратах за 2023 год.
5. Зацвярджэнне размеркавання чыстага прыбытку за 2023 год. Аб выплаце дывідэндаў за
2023 год.
6. Аб накірунках выкарыстання чыстага прытытку ААТ “Сталічны праспект” на 2024 год.
7. Выбары членаў назіральнай рады і членаў рэвізійнай камісіі ААТ “Сталічны праспект”.
8. Аб прызначэнні матэрыяльнай узнагароды членам назіральнай рады і рэвізійнай камісіі.
9. Аб унясенні змяненняў у Статут.
Форма правядзення Сходу – вочная.
Месца правядзення Сходу – г. Жабінка, вул. Федяя 1, 3 паверх
Пачатак работы сходу: 29 сакавіка 2024 года ў 12 гадзін 45 хвілін.
Рэгістрацыя асоб, якія маюць права на ўдзел у Сходзе, ажыццяўляецца ў дзень
правядзення Сходу па месцы правядзення Сходу пры ўмове прад’яўлення акцыянерамі (іх
прадстаўнікамі) дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы (акцыянеру – пашпарт,
прадстаўніку акцыянера -- пашпарт і даверанасць, завераная у парадку, устаноўленым
заканадаўствам). Час пачатку рэгістрацыі: 12 гадзін 30 хвілін. Час завяршэння рэгістрацыі:
12 гадзін 45 хвілін.
З матэрыяламі Сходу можна азнаеміцца з 20 сакавіка 2024 года па 29 сакавіка 2024
года ў працоўныя дні з 9 да 16 гадзін па адрасе: г. Жабінка, , вул. Федяя 1, 3 паверх а ў дзень
правядзення Сходу – па месцы правядзення Сходу”.

Сообщение