О компании
Главная О компании Информация для акционеров
СХОД АКЦЫЯНЕРАЎ ААТ “СТАЛІЧНЫ ПРАСПЕКТ” 29 сакавiка 2023 г.

“Да ўвагі акцыянераў Адкрытага акцыянернага таварыства “Сталічны праспект”!

29 сакавіка 2023 года адбудзецца пазачарговы агульны сход акцыянераў ААТ “Сталічны праспект”(г. Жабінка, вул. Федзяя, 1 (3 паверх))

Парадак дня:

1. Аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ “Сталічны праспект” у 2022 годзе і асноўных накірунках дзейнасці Таварыства на 2023 год.

2. Справаздача Назіральнай рады ААТ “Сталічны праспект” за 2022 год.

3. Справаздача рэвізійнай камісіі аб выніках праведзеннай рэвізіі за 2022 год і заключэнне па бухгалтарскаму балансу, справаздачы аб прыбытках і стратах, гадавой справаздачы ААТ “Сталічны праспект”. Азнаямленне Таварыства з заключэннем аўдытараў.

4. Зацвярджэнне гадавой бугалтарскай (фінансавай) справаздачнасці за 2022 год.

5. Зацвярджэнне размеркавання чыстага прыбытку за 2022 год. Аб выплаце дывідэндаў за 2022 год.

6. Аб накірунках выкарыстання чыстага прытытку ААТ “Сталічны праспект” на 2023 год.

7. Абранне членаў назіральнай рады і членаў рэвізійнай камісіі ААТ “Сталічны праспект”.

8. Аб прызначэнні матэрыяльнай узнагароды членам назіральнай рады і рэвізійнай камісіі.

 

Форма правядзення Сходу – вочная.

Месца правядзення Сходу – г. Жабінка, вул Федзяя, 1.

Пачатак работы сходу: 29 сакавіка 2023 года ў 12 гадзін 45 хвілін.

Рэгістрацыя асоб, якія маюць права на ўдзел у Сходзе, ажыццяўляецца ў дзень правядзення Сходу па месцы правядзення Сходу пры ўмове прад’яўлення акцыянерамі (іх прадстаўнікамі) дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы (акцыянеру – пашпарт, прадстаўніку акцыянера -- пашпарт і даверанасць, завераная у парадку, устаноўленым заканадаўствам). Час пачатку рэгістрацыі: 12 гадзін 30 хвілін. Час завяршэння рэгістрацыі: 12 гадзін 45хвілін.

З матэрыяламі Сходу можна азнаеміцца з 13 сакавіка 2023 года па 28 сакавіка 2023 года ў працоўныя дні з 9 да 16 гадзін па адрасе: г. Жабінка, вул. Федзяя, 1, а ў дзень правядзення Сходу – па месцы правядзення Сходу”.

Сообщение