О компании
Главная О компании Информация для акционеров
СХОД АКЦЫЯНЕРАЎ ААТ “СТАЛІЧНЫ ПРАСПЕКТ” 24 сакавiка 2022 г.

“Да ўвагі акцыянераў Адкрытага акцыянернага таварыства “Сталічны праспект”!

25 сакавіка 2022 года адбудзецца пазачарговы агульны сход акцыянераў ААТ “Сталічны праспект”(г. Жабінка, вул. Камарова, 6, каб. 3)

Парадак дня:

1. Аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ “Сталічны праспект” у 2021 годзе і асноўных накірунках дзейнасці Таварыства на 2022 год.

2. Справаздача Назіральнай рады ААТ “Сталічны праспект” за 2021 год.

3. Справаздача рэвізійнай камісіі аб выніках праведзеннай рэвізіі за 2021 год і заключэнне па бухгалтарскаму балансу, справаздачы аб прыбытках і стратах, гадавой справаздачы ААТ “Сталічны праспект”. Азнаямленне Таварыства з заключэннем аўдытараў.

4. Зацвярджэнне гадавой бугалтарскай (фінансавай) справаздачнасці за 2021 год.

5. Зацвярджэнне размеркавання чыстага прыбытку за 2021 год. Аб выплаце дывідэндаў за 2021 год.

6. Аб накірунках выкарыстання чыстага прытытку ААТ “Сталічны праспект” на 2022 год.

7. Абранне членаў назіральнай рады і членаў рэвізійнай камісіі ААТ “Сталічны праспект”.

8. Аб прызначэнні матэрыяльнай узнагароды членам назіральнай рады і рэвізійнай камісіі.

9. Аб павелічэнні статутнага фонду Таварыства шляхам эмісіі дадатковага выпуска акцый.

10. Аб зацвярджэнні праспекта эмісіі акцый Таварыства.

11. Аб зацвярджэнні новай рэдакцыі Статута Таварыства.

Форма правядзення Сходу – вочная.

Месца правядзення Сходу – г. Жабінка, паселак Цукровага завода, клуб ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”.

Пачатак работы сходу: 25 сакавіка 2022 года ў 12 гадзін 45 хвілін.

Рэгістрацыя асоб, якія маюць права на ўдзел у Сходзе, ажыццяўляецца ў дзень правядзення Сходу па месцы правядзення Сходу пры ўмове прад’яўлення акцыянерамі (іх прадстаўнікамі) дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы (акцыянеру – пашпарт, прадстаўніку акцыянера -- пашпарт і даверанасць, завераная у парадку, устаноўленым заканадаўствам). Час пачатку рэгістрацыі: 12 гадзін 30 хвілін. Час завяршэння рэгістрацыі: 12 гадзін 45хвілін.

З матэрыяламі Сходу можна азнаеміцца з 04 сакавіка 2022 года па 24 сакавіка 2022 года ў працоўныя дні з 9 да 16 гадзін па адрасе: г. Жабінка, вул. Камарова, 6, каб. 3, а ў дзень правядзення Сходу – па месцы правядзення Сходу”

Сообщение