“Да ўвагі акцыянераў Адкрытага акцыянернага таварыства “Сталічны праспект”!
17 сакавіка 2021 года адбудзецца чарговы агульны сход акцыянераў ААТ “Сталічны праспект”(г. Жабінка, вул. Камарова, 6, каб. 3)
Парадак дня:
- Аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ “Сталічны праспект” у 2020 годзе і асноўных накірунках дзейнасці Таварыства на 2021 год.
- Справаздача Назіральнай рады ААТ “Сталічны праспект” за 2020 год.
- Справаздача рэвізійнай камісіі аб выніках праведзеннай рэвізіі за 2020 год і заключэнне па бухгалтарскаму балансу, справаздачы аб прыбытках і стратах, гадавой справаздачы ААТ “Сталічны праспект”. Азнаямленне Таварыства с заключэннем аўдытараў.
- Зацвярджэнне гадавых справаздач, бухгалтарскага баланса, справаздачы аб прыбытках і стратах за 2020 год.
- Зацвярджэнне размеркавання чыстага прыбытку за 2020 год. Аб выплаце дывідэндаў за 2020 год.
- Аб накірунках выкарыстання чыстага прытытку ААТ “Сталічны праспект” на 2021 год.
- Выбары членаў назіральнай рады і членаў рэвізійнай камісіі ААТ “Сталічны праспект”.
- Аб прызначэнні матэрыяльнай узнагароды членам назіральнай рады і рэвізійнай камісіі.
Форма правядзення Сходу – вочная.
Месца правядзення Сходу – г. Жабінка, паселак Цукровага завода, клуб ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”.
Пачатак работы сходу: 17 сакавіка 2021 года ў 12 гадзін 45 хвілін.
Рэгістрацыя асоб, якія маюць права на ўдзел у Сходзе, ажыццяўляецца ў дзень правядзення Сходу па месцы правядзення Сходу пры ўмове прад’яўлення акцыянерамі (іх прадстаўнікамі) дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы (акцыянеру – пашпарт, прадстаўніку акцыянера -- пашпарт і даверанасць, завераная у парадку, устаноўленым заканадаўствам). Час пачатку рэгістрацыі: 12 гадзін 30 хвілін. Час завяршэння рэгістрацыі: 12 гадзін 45 хвілін.
З матэрыяламі Сходу можна азнаеміцца з 15 лютага 2021 года па 16 сакавіка 2021 года ў працоўныя дні з 9 да 16 гадзін па адрасе: г. Жабінка, вул. Камарова, 6, каб. 3, а ў дзень правядзення Сходу – па месцы правядзення Сходу”.